У Ляхавічах будзе вуліца Пятра Клімука

Адным з дэлегатаў чацвёртага Усебеларускага народнага сходу быў і наш зямляк — лётчык-касманаўт СССР, двойчы Герой Савецкага Саюза, саветнік па пытаннях навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва пасольства Беларусі і Расіі Пётр Клімук.
Ён ураджэнец вёскі Камароўка Брэсцкага раёна. Часта наведвае ААТ «Камароўка», дзе ўжо ў новым ХХІ стагоддзі ўзведзена самая сучасная фабрыка «Дубраўскі бройлер», вырошчваецца буйная рагатая жывёла малочнага напрамку, на палях — зерневыя і зернебабовыя культуры, на лугах — шматгадовыя травы. На дастаткова высокім узроўні для сельскай мясцовасці адладжана дрэваапрацоўка. У аграгарадку Тамашоўка сучаснымі дамамі прысядзібнага тыпу для маладажонаў забудавана вуліца Юрыя Гагарына, з кім Пётр Клімук асабіста быў знаёмы і рыхтаваўся да палётаў у касмічную прастору.
12 красавіка 2011 года споўніцца паўстагоддзя з дня першага палёту чалавека на касмічным караблі «Усход». Ім стаў грамадзянін СССР Юрый Гагарын. Да гэтай знамянальнай даты беларускі пісьменнік-дакументаліст Мікола Панасюк напісаў паэтычныя радкі:
Адкрыў у космас шлях Гагарын
Адным вітком вакол Зямлі,
І стэп са спёкаю выгарын
Узняў да зорак караблі.
Пад імі новая эпоха —
Вітала нас з арбіт ужо,
Казалі, гэта дар ад Бога,
Не верыў хтось, пытаў: — Няўжо?
Наш Юрый сонечнай усмешкай
Святло да зор высокіх слаў.
І сам у вечнае бязмежжа
Гарачым сэрцам след праклаў.

Пра ўсё гэта — дакументальны аповяд майго калегі па пяру — журналіста з 45-гадовым стажам Міколы Панасюка (з 2006 года члена Саюза пісьменнікаў Беларусі), па ініцыятыве якога нарыс «Да сузор’яў» напярэдадні Дня касманаўтыкі ўбачыў свет у ААТ «Брэсцкая друкарня».
Аляксандр КУРЭЦ,
уласны карэспандэнт газеты
«Беларуская ніва».
Р.S. Упершыню нарыс быў выдадзены асобнай брашурай «Пётр Ільіч Клімук» у рэспубліканскім выдавецтве «Беларусь» у 1976 годзе тыражом 30000 экзэмпляраў. Другое яго выданне — дадатковае і перапрацаванае — прымеркавана да 50-годдзя з дня першага палёту Юрыя Гагарына ў космас.
Адначасова стала вядома, што ў Ляхавічах у хуткім часе будзе вуліца Пятра Клімука!..

2 thoughts on “У Ляхавічах будзе вуліца Пятра Клімука

  • 12/04/2011 в 09:59
    Permalink

    Более глупого и бессвязного материала я давно не читал

  • 12/04/2011 в 17:06
    Permalink

    Згодна…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *