Каб рэчы даехалі

У студзені 2016 года ў цягніках, што праходзяць па ўчастку абслугоўвання Брэсцкага АУСТ, зарэгістравана два злачынствы – крадзяжы асабістай маёмасці пасажыраў. Прычынай іх учынення стала асабістая бестурботнасць і непрыняцце належных мер уладальнікаў па забеспячэнні захаванасці сваёй маёмасці.
У сувязі з ростам колькасці злачынстваў у рухомым саставе з 11 па 14 лютага будзе праведзены спецыяльны комплекс мерапрыемстваў “Пасажыр”.
Транспартная міліцыя рэкамендуе падчас язды ў цягніку дакументы, грошы, мабільныя тэлефоны, іншыя каштоўнасці захоўваць толькі пры сабе, не пакідаць іх без нагляду на століках, у кішэнях верхняга адзення. Калі ў вас з сабой вялікая сума грошай, не трэба дэманстраваць змесціва бумажніка каля білетных кас, у вакзальным рэстаране або ў вагоне. Не карыстайцеся паслугамі грамадзян, якія прапануюць абмяняць замежную валюту. Калі вы карыстаецеся прыгараднымі цягнікамі ў вячэрні або начны час, выбірайце добра асветленыя вагоны, у якіх ёсць пасажыры.
Не трэба ўжываць перад паездкай і падчас яе алкаголь. Пад яго ўздзеяннем вы рызыкуеце заснуць у вагоне, і тады ваша маёмасць можа лёгка стаць здабычай для злачынцаў.
Юрый МАЦЕХА,
начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Брэсцкага АУС  на транспарце.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *