Цукар не падаражэе

Неабходнасць гэтай афіцыйнай заявы звязана з павелічэннем колькасці пытанняў адносна цаны на цукар, удакладнілі ў канцэрне.
У галіновым ведамстве нагадалі, што з 12 лютага згодна з пастановай Міністэрства эканомікі № 14 рознічная цана на цукар за 1 кг, фасаваны ў поліэтыленавыя і папяровыя пакеты, складае Br3600, цукар-пясок вагавы — Br3290.
Па стану на 1 красавіка запасы цукру на складах арганізацый цукровай галіны складаюць 180 тыс. т, што дастаткова для забеспячэння патрэбнасці ўнутранага рынку рэспублікі цукрам да сезона перапрацоўкі цукровых буракоў ураджаю 2011 года.
Прадпрыемствы галіны ў 2010 годзе выпрацавалі 816,8 тыс. т цукру-пяску, што на 7,6 працэнта больш, чым у 2009 годзе. З агульнага аб’ёму рэалізацыі прадпрыемствамі цукровай галіны на ўнутраны рынак пастаўлена 405,8 тыс. т. Для патрэбнасцей унутранага рынку і прамысловай перапрацоўкі неабходна амаль 350 тыс. т цукру ў год.
У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай развіцця цукровай прамысловасці, разлічанай на 2011-2015 гады, чатыры дзеючыя заводы будуць нарошчваць магутнасці па перапрацоўцы цукровых буракоў, што дасць магчымасць перапрацоўваць да канца 2015 года да 42 тыс. т за суткі (на сённяшні дзень магутнасць складае 28 тыс. т за суткі) і забяспечыць аптымальную для кліматычных умоў краіны працягласць перапрацоўкі — ад 95 да 100 сутак.
Цяпер прадпрыемствы цукровай галіны асвойваюць выпуск новых відаў цукру. Так, Гарадзейскі цукровы камбінат у 2010 годзе выпрацаваў 6,74 тыс. т цукру, прасаванага ў форме кубікаў і ў форме «брыдж», прасаванага цукру пад назвай «Гарадзейскі» з ка-рыцай, цукру, абагачанага вітамінам С. Распрацавана дакументацыя і плануецца выпуск цукру карычневага «Гарадзейскі бурштын». Жабінкаўскі цукровы завод выпусціў партыю цукру буйнакрышталічнага і цукру, абагачанага ёдам, селенам, вітамінам Е, фоліевай кіслатой, якія разам з цукрам-пяском і цукрам жэліруючым «Класік 1:1» увайшлі ў брэнд Жабінкаўскага цукровага завода «SWEET LINE». У 2011 годзе на многіх прадпрыемствах галіны плануецца пачаць выпуск цукровай пудры.
БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *