”Жывыя вытокі”

”Жывыя вытокі”

У суботу  абласны грамадска-культурны цэнтр сустракаў удзельнікаў і гасцей свята роднай мовы “Жывыя вытокі”, прымеркаванага да Міжнароднага дня роднай мовы.
Арганізатары ставілі перад сабой задачу зрабіць сапраўднае свята беларускай культуры. У яго праграме былі прадугледжаны сустрэчы, цікавыя знаёмствы, конкурсы і майстар-класы.
Цэнтральнай падзеяй стаў канцэрт “З любоўю ў сэрцы да роднага слова”. Маладыя выканаўцы, мастацкія калектывы Брэстчыны, госці з Міншчыны прызнаваліся ў любві да роднай мовы. У прадстаўнічым канцэрце выступіла і ляхавічанка – удзельніца народнай эстраднай студыі “Экспрэс” ГДК райаграсэрвіса Надзея Цямчык. У яе рэпертуары былі дзве песні беларускіх кампазітараў “Адлятала птушка”, “Творыць Бах”.

Дарэчы, папярэдне ў адрас аргкамітэта абласнога конкурсу было даслана 62 заяўкі. Кампетэнтнае журы, праслухаўшы дасланыя фанаграмы конкурсных твораў, вызначыла 15 кандыдатаў для ўдзелу ў абласным туры, сярод іх і нашу зямлячку.
У фае цэнтра працавала выстава работ беларускіх мастакоў. Многія з іх, у тым ліку кіраўнікі Заслужанага аматарскага калектыву “Апалон” ГДК Кацярына Шулякоўская і Вольга Гатоўчыц, правялі для жадаючых майстар-класы па выяўленчым мастацтве.
Кніжную выставу “Нам засталася спадчына” прадставіла Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага. Асаблівая ўвага ў экспазіцыі была звернута на творчасць і лёс класікаў-юбіляраў: Івана Мележа, Кандрата Крапівы, Івана Шамякіна,Максіма Багдановіча, песняра Уладзіміра Мулявіна.
Галіна КАНЬКО.

One thought on “”Жывыя вытокі”

  • 23/02/2016 в 11:49
    Permalink

    Люблю слухаць мілагучную, “смачную” беларускую мову. З задавальненнем чытаю “ЛВ”, які 73 гады верны роднай мове. Хацелася б, каб для моладзі наша мова была не чужая.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *