Марафон мужнасці стартаваў

12 лютага у мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» стартаваў абласны маладзёжны патрыятычны праект «Марафон мужнасці». Яго галоўная мэта – захаванне памяці пра гераічнае мінулае Брэстчыны і Беларусі.
Воіны-пагранічнікі, ветэраны, навучэнцы кадэцкіх класаў, актывісты БРСМ ушанавалі памяць загінуўшых абаронцаў легендарнай цытадэлі. Пасля ўдзельнікі марафону наведалі пагранзаставы, уручылі абаронцам Айчыны маляўнічыя «валянцінкі», пагранічнікі правялі для гасцей экскурсіі.
Марафон мужнасці прадоўжыцца чатыры месяцы. За гэты час маладыя людзі наведаюць месцы баёў Вялікай Айчыннай вайны, ускладуць кветкі да помнікаў і мемарыялаў у Брэсцкім, Маларыцкім, Камянецкім, Пружанскім раёнах. Ветэраны і сведкі падзей 75-гадовай даўнасці раскажуць юнакам і дзяўчатам гісторыю абароны гарадоў і вёсак рэгіёна.
Арганізатарамі абласнога марафону мужнасці сталі абкам  ГА БРСМ, Брэсцкая Чырванасцяжная пагранічная група імя Ф. Э. Дзяржынскага пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі абл-выканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *