Лясная песня ў выкананні хору

Правядзенне такога тыдня ў Беларусі стала традыцыяй. Адметнасць сёлетняга ў тым, што ён прысвечаны Міжнароднаму Году лясоў. Да ўдзелу ў акцыі запрашаюцца ўсе жадаючыя. У лясгасе рыхтуюцца спецыяльныя аб’екты, на якіх добраахвотнікам будзе дадзена магчымасць пасадзіць дрэвы, добраўпарадкаваць тэрыторыю, стварыць памятную алею ці закласці дэндрапарк. Да таго ж, усе ўдзельнікі будуць забяспечаны пасадачным матэрыялам і неабходнымі прыладамі. У Ляхавіцкім, Мядзведзіцкім, Куршынавіцкім, Навасёлкаўскім і Востраўскім лясніцтвах плануецца пасадка соснаў, у Крывошынскім – вольхі чорнай.
У Ляхавіцкім лясгасе і лясніцтвах створаны рабочыя групы па падрыхтоўцы і правядзенні акцыі, распрацаваны і зацверджаны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні Тыдня лесу, падабраны аб’екты работы. Дарэчы, у гэты час плануецца правядзенне дзён адкрытых дзвярэй у лясгасе і лясніцтвах, экскурсіі ў гадавальнікі, сустрэчы з вучнямі і моладдзю. І, канечне, усё гэта звязваецца тэмай лесу, яго значэннем для чалавека, для краіны. Вельмі важна, каб людзі разумелі, што лясныя рэсурсы не бясконцыя, што да іх трэба ставіцца беражліва і клапатліва, што роля лесу ў эканамічнай, экалагічнай і нават харчовай бяспецы краіны немалая, што яго трэба даглядаць і аднаўляць.
Работнікі лясгаса спадзяюцца, што падчас акцыі жыхары раёна бліжэй пазнаёмяцца з лясной гаспадаркай, даведаюцца як ствараюцца і прымнажаюцца нашы лясы і што ў многіх з’явіцца жаданне стаць саўдзельнікам мерапрыемстваў Тыдня лесу.
Аляксандр ШЧАЎРОЎСКІ, намеснік дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *