У вёсцы Зубелевічы зноў працуе вулічнае асвятленне

У рэдакцыю ад імя аднавяскоўцаў патэлефанавала Марыя Букрыч з Зубелевіч са скаргай: у вёсцы не працуе вулічнае асвятленне.
За тлумачэннямі “ЛВ” звярнуўся да старшыні Падлескага сельвыканкама Анатолія Ксёнжыка. Ён паведаміў: “На вуліцах Маладзёжная і Цэнтральная ў вёсцы Зубелевічы асвятленне адсутнічала з-за несанкцыянаванага пранікнення невядомых асоб у камутацыйную трансфарматарную падстанцыю. Цяпер асвятленне адноўлена. Падлескі сельвыканкам праводзіць дадатковую закупку ліхтароў і лямпачак для лепшага асвятлення вуліц. Шкада, што Букрыч М. М. не звярнулася за вырашэннем пытання ў сельвыканкам…”

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *