Трагічная рыбалка

25 лютага напачатку 9-й гадзіны раніцы на тэлефон 101 паступіла паведамленне, што ў вёсцы Набярэжная на рацэ Шчара тоне чалавек.
Мясцовы жыхар заўважыў рыбака, калі той ужо праваліўся пад лёд і самастойна выбрацца не мог. Калі падраздзяленне выратавальнікаў прыбыло на месца здарэння, чалавек знаходзіўся ў палонцы ў 20 метрах ад берага. З дапамогай выратавальных сродкаў супрацоўнікі РАНС дасталі пацярпелага з вады без прыкмет жыцця. Выратаваць рыбака не ўдалося. Прыбыўшыя медыкі брыгады хуткай дапамогі ЦРБ канстатавалі смерць.
Загінуўшы – непрацуючы мясцовы жыхар 1968 года нараджэння, паведаміў рэдакцыі інспектар РАНС Кірыл Красоўскі.
Выратавальнікі яшчэ раз папярэджваюць пра небяспеку выхаду на вадаёмы ў перыяд таяння і разбурэння лёду, які пры плюсавой тэмпературы становіцца рыхлым і нетрывалым.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Выкарыстана ілюстрацыя.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *