Ва ўрачыстай танальнасці. У Ляхавічах адзначылі свята сапраўдных мужчын /фота/

Ветэраны – ганаровыя госці свята: Уладзімір Тамашук, Рыгор Логвін, Фёдар Лойка.

23 лютага па ўсёй краіне віншавалі з Днём абаронцаў Айчыны мужчын розных узростаў і статуса – тых, хто кожны дзень на баявым пасту, тых, хто выканаў свой канстытуцыйны абавязак, і тых, хто толькі рыхтуецца да службы ва Узброеных Сілах. Асаблівая ўвага ў гэты дзень – ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія 7 дзесяцігоддзяў назад здабылі мір, адстаялі незалежнасць краіны.
Ускладаннем вянкоў да помніка загінуўшым воінам-вызваліцелям на плошчы Перамогі пачалася праграма раённых святочных мерапрыемстваў.

Мінута маўчання. Ганаровая варта школьнікаў і піянерскі салют – даніна павагі загінуўшым героям і жывым. Урачыстасці прадоўжыліся ў гарадскім Доме культуры.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Яўгеній Юрлевіч павіншаваў са святам паважаных ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых і воінаў запасу. Яўгеній Нікадзімавіч уручыў узнагароды землякам. Ганаровай граматай райвыканкама адзначаны член раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў Васілій Жук, Падзячнае пісьмо райсавета ўручана падпалкоўніку запасу Уладзіміру Самохіну.
Старшыня раённай арганізацыі БСА Аляксандр Русін павіншаваў усіх прысутных і перадаў граматы Брэсц-кага абласнога савета Беларускага саюза афіцэраў палкоўніку запасу Алегу Пятровічу, падпал-коўніку запасу Аляксею Навіцкаму, маёру запасу Вадзіму Сямёнаву.
Цёплыя словы, песні, танцавальныя нумары ад творчых калектываў раёна – усё ў 23-ці лютаўскі дзень было прысвечана мужчынам – сапраўдным і надзейным, мужным і верным – такім, якімі іх хоча бачыць прыгожая палова чалавецтва.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота   Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Старшыня райсавета Яўгеній Юрлевіч уручыў узнагароду падпалкоўніку запасу Уладзіміру Самохіну.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *