Вечарынка ў стылі рэтра

На сцэне – «Сівізна».

Вечарынку пад назвай “Юнацтва нашага вальсок” правялі ў ГДК народны клуб ветэранаў вайны і працы “Сівізна” раённага метадычнага цэнтра (кіраўнік Жанна Абрамовіч) і супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я. Купалы. Людзі, якія сабраліся ў зале, рады былі шчыра вітаць сваіх землякоў, матуль, дзядуль, бабуль, а таксама вядомы і любімы аматарскі калектыў.   Дарэчы, маладыя душою ўдзельнікі “Сівізны” выйшлі на сцэну не ў звычайных канцэртных касцюмах, а апранутыя “па модзе” 50-х гадоў.

А распачалося мерапрыемства з успамінаў цудоўных, незабыўных момантаў маладосці. Прыгадвалі асваенне цалінных зямель, як праводзілі служыць у войска сваіх дарагіх братоў, сяброў, суседзяў, як па выхадных у парку іграў духавы аркестр, а ў вёсцы моладзь ладзіла “маёўкі”.  Даспадобы прыйшоўся і аўкцыён “Крылатыя фразы”: удзельнікі сустрэчы прыгадалі знаёмыя і ўжо даўно крылатыя фразы з кінафільма “Дзяўчаты”. А ў песенным аўкцыёне давялося хорам спяваць усёй зале.

Далей эстафету пераняла сённяшняя моладзь, пад гукі моднай музыкі тых гадоў і расказ загадчыцы аддзела абслугоўвання цэнтральнай раённай бібліятэкі Марыны Нікіцінай пра моду 1950-1970 гадоў, юнакі і дзяўчаты прадэманстравалі  адзенне, у якім фарсілі іх дзядулі і бабулі. На працягу ўсёй амаль што паўтарагадзіннай праграмы свае музычныя нумары дарыў народны клуб ветэранаў вайны і працы “Сівізна”, а гледачы не шкадавалі шчодрых апладысментаў і неаднаразова вызывалі самадзейных артыстаў на біс. А на рэтра-дыскатэцы з задавальненнем танчылі тыя, хто памятае папулярныя ВІА і не менш папулярныя кракавяк, танга, вальс і твіст.

Юрый ГРЫНЬ, дырэктар РМЦ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *