Аналітыка і прафілактыка

Начальнік штаба РАУС Андрэй Шанец.

У кабінеце начальніка штаба РАУС Андрэя Шанца побач са шматлікімі папкамі з дакументамі асобнае месца займаюць узнагароды. Сярод іх – і пасведчанне лепшай службы. Два гады назад па выніках эфектыўнасці аператыўна-службовай дзейнасці органаў унутраных спраў штаб быў прызнаны лепшым на Брэстчыне.
Гэта падраздзяленне – мазгавы цэнтр РАУС, у якім маёр Шанец адзіны супрацоўнік. Сюды сцякаецца ўся аператыўная інфармацыя, якая затым аналізуецца і абагульняецца, ідзе планаванне работы па розных напрамках. Галоўны акцэнт пры гэтым робіцца на прафілактыку, ёй надаецца самая вялікая ўвага, тлумачыць Андрэй Анатольевіч. За амаль 9 гадоў на пасадзе авалодаў усімі тонкасцямі аналітычна-арганізацыйнай работы.
Службе спрыяюць вытрымка і цярпенне, пастаяннае павышэнне прафесійнага ўзроўню і самаўдасканаленне, аналітычны склад розуму і ўменне прагназаваць. Каб адпавядаць і быць у курсе падзей, неабходна дакладна ведаць нарматыўныя дакументы і змяненні ў дзеючым заканадаўстве. Пералічанымі якасцямі і ведамі маёр Шанец валодае выдатна. Яго праца неаднойчы адзначалася на розных узроўнях, у 2014 годзе начальнік штаба ўдастоены знака “За выдатную службу”, быў адным з 19 жыхароў Ляхавіччыны, чый партрэт быў занесены на Галерэю славы раёна. “У гэтым заслуга і падтрымка ўсяго калектыву. Без гэтага ў нашай справе ніяк”, – падкрэслівае Андрэй Шанец.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргей ВАРАНОВІЧА.

One thought on “Аналітыка і прафілактыка

  • 04/03/2016 в 11:24
    Permalink

    Редкое совпадение в наше время человечности в такой профессии. Дай бог ему здоровья и долгих лет жизни…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *