Адказныя за спакой. 4 сакавіка — Дзень міліцыі

Быць міліцыянерам не проста. Той, хто прыходзіў на службу выключна па рамантычных ці, наадварот, меркантыльных прычынах, доўга не затрымліваўся. Рамантыка хутка заканчваецца, саступаючы месца напружанай нялёгкай рабоце. На службе застаюцца самыя мэтанакіраваныя, настойлівыя, з абвостраным пачуццём справядлівасці.
На парадку кожнага дня – барацьба са злачыннасцю, вялікая ўвага надаецца прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў, забеспячэнні міру і спакою, асабістай і маёмаснай бяспекі грамадзян. Калектыў Ляхавіцкага РАУС заўсёды вызначаўся высокімі паказчыкамі ў аператыўна-службовай дзейнасці. Пацвярджэнне – неаднаразовыя перамогі па выніках аператыўна-службовай дзейнасці сярод падраздзяленняў РАУС вобласці і краіны.

– Веды, вопыт, энергія, дысцыплінаванасць і падпарадкаванасць літары закона, неабыякавасць служаць адной важнай мэце – выконваць свае прафесійныя абавязкі так, каб землякі жылі, працавалі і адпачывалі спакойна. Дзякуючы зладжанай рабоце ўсіх падраздзяленняў, значнай і выніковай прафілактычнай дзейнасці, жаданню і ўменню міліцыянераў працаваць з людзьмі, дасягнуты поспехі ў кожным асобна ўзятым падраздзяленні і ва ўсім аддзеле ўнутраных спраў, – з гонарам гаворыць пра сваіх падначаленых кіраўнік РАУС палкоўнік міліцыі Эльдар Вільчкоўскі.
Мы ўсе хочам, каб у нашым агульным доме быў парадак. Забяспечыць яго магчыма агульнымі намаганнямі адказных службаў і кожнага грамадзяніна. Калі вы не прайшлі міма парушальніка на дарозе, не закрылі вочы на сямейны скандал і крадзёж дзяржаўнай маёмасці, – вы дапамаглі вартавым правапарадку выкараніць гэта зло.
На пярэдадні прафесійнага свята Эльдар Канстанцінавіч пажадаў сённяшнім супрацоўнікам праваахоўных органаў і ветэранам моцнага здароўя, цярпення, удачы ва ўсіх пачынаннях, прафесійнага росту і сямейнага дабрабыту, менш трывожных сітуацый на рабоце і надзейнага тылу дома.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *