Аперацыя “Правапарадак”праводзіцца ў Ляхавіцкім раёне

З 1 па 5 сакавіка на тэрыторыі г. Ляхавічы і Ляхавіцкага раёна праводзіцца этап спецыяльных комплексных мерапрыемстваў “Правапарадак”.
Асаблівая ўвага надаецца выяўленню і спыненню злачынстваў і правапарушэнняў у грамадскіх месцах, фактам парушэння антыалкагольнага заканадаўства, грамадскага парадку, у тым ліку непаўналетнімі, знаходжанню падлеткаў ва ўзросце да 16 гадоў у грамадскіх месцах у начны час без суправаджэння дарослых, а таксама выяўленню грамадзян, якія ўцягваюць непаўналетніх у антыграмадскія паводзіны.
Пра факты супрацьпраўных паводзін, а таксама пра месцы магчымага продажу фальсіфікаванай алкагольнай прадукцыі і спіртных напіткаў дамашняга вырабу грама-дзяне могуць паведаміць па тэлефонах 2-48-37 або 102.
Сяргей ПАЖОГА,
намеснік начальніка РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *