У цэнтры ўвагі – дзеці і падлеткі

Брэсцкім аблвыканкамам і пракуратурай Брэсцкай вобласці аб’яўлены конкурс на лепшы сацыяльны праект, накіраваны на прафілактыку правапарушэнняў сярод непаўналетніх.
У конкурсе могуць прымаць удзел калектывы і асобныя прадстаўнікі камісій па справах непаўналетніх, органаў унутраных спраў, адукацыі, аховы здароўя, культуры, фізічнай культуры, спорту і турызму, дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва, аддзелаў па справах моладзі выканаўчых камітэтаў, грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і іншых грамадскіх арганізацый, вышэйшых навучальных устаноў Брэсцкай вобласці.
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
— лепшы сацыяльны праект па ўцягненні непаўналетніх у арганізаваныя формы адпачынку па месцы жыхарства;
— лепшы сацыяльны праект па прафілактыцы правапарушэнняў непаўналетніх ва ўстановах адукацыі;
— лепшы сацыяльны праект, накіраваны на прафілактыку п’янства і наркаманіі сярод непаўналетніх;
— лепшы сацыяльны праект па пераадоленні сямейнага неўладкавання;
— самы арыгінальны тэарэтычны праект, накіраваны на прафілактыку правапарушэнняў непаўналетніх.
Праграмы сацыяльных праектаў для ўдзелу ў конкурсе накіроўваюцца не пазней за 1 лістапада 2011 года ў пракуратуру Брэсцкай вобласці па адрасе: 224030, г. Брэст, вул. К. Маркса, 43.
Палажэнне аб конкурсе апублікавана ў абласной газеце “Заря” за 17 сакавіка 2011 года.
Даведкі па тэл. 21-54-34.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *