Ізноў пра зарплату «ў канверце”

Прытрымлівацца агульнапрызнанага прынцыпу “Заплаці падаткі і спі спакойна” атрымліваецца не ва ўсіх і не заўсёды.
Да гэтага часу застаецца актуальнай праблема выплаты заработнай платы ў канверце. Фактычная заработная плата некаторых работнікаў камерцыйных арганізацый значна вышэй за тую, якая адлюстравана ў ведамасцях выплаты заработнай платы і іншых бухгалтарскіх дакументах.
Выплачваючы заработную плату ў канверце, кіраўнікі арганізацый спрабуюць знізіць выдаткі на аплату працы і, фактычна ўхіляючыся ад адлічэнняў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, імкнуцца мінімізаваць падатковыя плацяжы, прычым незаконным шляхам. Аднак, трэба памятаць, што падман дзяржавы часам абыходзіцца дорага: акрамя таго, што з юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія выплацілі (выдалі) даходы фізічным асобам без адлюстравання на рахунках бухгалтарскага ўліку і ў бухгалтарскай справаздачнасці, спаганяюцца падаткі, зборы, іншыя абавязковыя плацяжы ў бюджэт і пені за несвоечасовую іх уплату, за ўхіленне ад уплаты падаткаў прадугледжана адміністрацыйная, а таксама крымінальная адказнасць.
У той жа час фізічныя асобы, якія атрымліваюць заработную плату ў канверце страчваюць сацыяльную абароненасць: дапамогі па непрацаздольнасці, пенсіі, іншыя сацыяльныя вы-платы будуць падлічаны зыхо-дзячы з афіцыйнай, адлюстраванай у бухгалтарскім уліку прадпрыемства заработнай платы.
І рана ці позна фізічныя асобы, якія атрымліваюць заработную плату ў канверце, а часам і іх нашчадкі, якія маюць права на атрыманне сацыяльных выплат у сувязі са смерцю карміцеля, сутыкаюцца з вынікамі супрацьзаконнай формы аплаты іх працы.
Ні для каго не сакрэт, што работнікі некаторых камерцыйных структур атрымліваюць заработную плату ў канвертах, што таксама з’яўляецца часткай ценявой эканомікі, калі фактычна атрыманая заработная плата ў некалькі разоў вышэй за тую, якая адлюстравана ў бухгалтарскай справаздачнасці і, як вынік, у некалькі разоў ніжэй за падлягаючыя ўплаце ў бюджэт налічаныя падаткі з заработнай платы.
Так сфарміраваўся слой работнікаў, у якіх увайшло ў звычку распісацца ў ведамасці насупраць сціплай заработнай платы і з задавальненнем адкрываць запаветны канверт, які ўтрымлівае рэальны даход у купюрах.
Падатковымі органамі пастаянна праводзяцца кантрольныя мерапрыемствы па захаванні наймальнікамі заканадаўства па налічэнні і выплаце заработнай платы работнікам. Так, у ходзе праверак за студзень-красавік 2011 года ўстаноўлены факты неналічэння і нявыплаты заработнай платы ў ФГ “Мазуркі” і ТДА “Эстэх-М”. Інфармацыя пра выяўленыя парушэнні накіравана ў Баранавіцкую міжраённую інспекцыю працы. На асобны кантроль узяты заявы і звароты грама-дзян, якія інфармуюць аб выплаце заработнай платы ў канвертах. Таксама работнікамі падатковых органаў штоквартальна праводзіцца аналіз сярэдняй заработнай платы ў арганізацыях недзяржаўнага сектара эканомікі.
Яшчэ раз падкрэслім, што падман дзяржавы роўны самападману. У выніку недаплаты падаткаў у бюджэт сёння-заўтра недаатрымаюць заработную плату настаўнікі, урачы і пенсію пенсіянеры. Але не трэба забываць, што паслязаўтра вы таксама станеце пенсіянерам – тым самым прадстаўніком найменш абароненага слою насельніцтва.
Пра факты выплаты заработнай платы ў канвертах вы можаце паведаміць у інспекцыю МПЗ Рэспублікі Беларусь па Ляхавіцкім раёне па тэлефонах гарачай лініі 2-36-27, 2-34-86 або па тэлефоне даверу 2-05-55.
Тамара САВАСЦЮК, начальнік аддзела падаткаабкладання арганізацый і іншых даходаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *