Чаму валасы электрызуюцца?


Кожная з нас сутыкалася з праблемай намагнічвання валасоў. Што ж з імі адбываецца і што можна зрабіць у хатніх умовах для таго, каб валасы не электрызаваліся?
Вінаватая ў гэтым статычная электрычнасць, якая з’яўляецца з-за таго, што валасы пастаянна труцца, асабліва, калі вы носіце галаўны ўбор. Вы, мабыць, заўважалі, што часцей за ўсё валасы пачынаюць электрызавацца іменна зімой. Каб гэтага пазбегнуць, дастаткова ўвільгатняць і сілкаваць валасы, мыць цёплай, а апаласкваць вадой пакаёвай тэмпературы. Добра выкарыстаць дадатковыя сродкі, якія не патрабуюць змывання.
• Якасная расчоска
Якасць вашай расчоскі таксама мае значэнне. Каб валасы не электрызаваліся, правільна выбірайце расчоску і фен. Яны таксама могуць стаць прычынай з’яўлення статычнай электрычнасці ў валасах. Рэкамендуецца расчэсваць валасы драўлянай масажнай шчоткай або расчоскай, шчоткай з натуральнай шчаціны. Пра пластыкавыя расчоскі забудзьце назаўсёды! Добра зарэкамендавала сябе эбанітавая расчоска, якая валодае антыстатычным дзеяннем.
• Частата выкарыстання фену
Выкарыстанне фену — працэдура вельмі шкодная, якая пашкоджвае структуру валасоў. Старайцеся не карыстацца фенам пастаянна, бо гэта сапраўдны стрэс для валасоў. Калі ёсць магчымасць высушыць іх натуральным спосабам — выкарыстайце яе. Калі без фену не абысціся, стаўце рэжым халаднаватага паветра і не перасушвайце валасы.
ЗНЯЦЬ НАПРУЖАННЕ!
Каб валасы не электрызаваліся, не забывайце і пра народныя сродкі, якія дапамогуць справіцца з гэтай праблемай.
• Эфірны алей — прыродны антыстатык
Каб валасы не электрызаваліся, наліце ваду ў пульверызатар і дадайце туды ж некалькі кропель ружовага або лавандавага алею, якія не толькі надаюць валасам прыгожы бляск, але і з’яўляюцца выдатным прыродным антыстатыкам. У час укладкі валасоў папырскайце расчоску атрыманым спрэем. Гэта дапаможа вам уціхамірыць валасы і набыць натуральны іх бляск.
• Апаласкванне мінералкай
Пасля мыцця галавы паспрабуйце апаласкваць валасы газіраванай мінеральнай вадой пакаёвай тэмпературы. Гэты спосаб добра танізуе скуру галавы, валодае лёгкім масажным эфектам і стымулюе кровазварот. Пры рэгулярным прымяненні мінеральнай вады валасы не будуць электрызавацца.
• Халоднае паласканне
Каб валасы былі паслухмянымі і добра ўкладваліся, былі гладкімі і шаўкавістымі, дапаможа апаласкванне халоднай вадой (але не ледзяной), калі, канешне, вы асмеліцеся на гэты смелы крок! Акрамя ўсіх вышэйназваных пераваг такой працэдуры, халоднае апаласкванне выдатна танізуе скуру галавы і падымае настрой.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *