Пад дахам дома аднаго

Апошнім часам у краіне істотна актывізавана работа ўсіх галін улады па супрацьдзеянні такой негатыўнай з’яве як рэцыдыўная злачыннасць. Звязана гэта не толькі з прыняццем Закона Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы злачынстваў”, артыкулам 17 якога прапісаны канкрэтныя мерапрыемствы па папярэджанні рэцыдыву і вызначаны іх выканаўцы. Актывізацыя адбылася яшчэ і таму, што стала відавочным: рэцыдыў з’яўляецца праблемай не толькі для міліцыі, але і ўсяго грамадства.
Асноўнымі прычынамі ўчынення раней судзімымі асобамі новых злачынстваў з’яўляюцца іх працоўная і бытавая неўладкаванасць, а таксама страта сацыяльных сувязяў. І калі механізм працаўладкавання ўжо вызначаны (для асоб, вызваленых з месцаў пазбаўлення волі, на прадпрыемствах і ў арганізацыях штогод браніруюцца працоўныя месцы), то для аказання дапамогі ў аднаўленні страчаных сувязяў і вырашэння жыллёвых пытанняў актыўна вывучаецца замежны вопыт. Так, напрыклад, у Германіі для гэтых мэт ствараюцца спецыяльныя цэнтры, куды можа звярнуцца кожны, хто вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, і атрымаць часовае месца для пражывання, дапамогу ў пошуку работы і аднаўленні страчаных сувязяў.
Аналагічныя ўстановы ўжо ёсць і ў нашай краіне. Летась ў Гродне і Віцебску былі адчынены цэнтры часовага знахо-джання грамадзян без пэўнага месца жыхарства. У іх функцыянуюць аддзяленні па сацыяльнай адаптацыі асоб, якія прыбылі з месцаў пазбаўлення волі. Акрамя часовага пражывання і працаўладкавання, медабслугоўвання тут акажуць садзеянне ў рэгістрацыі, афармленні пенсіі, інваліднасці, аднаўленні дакументаў і г.д.
Дарэчы, старшыня Брэсцкага аблвыканкама даручыў кіраўніцтву Брэсцкага, Баранавіцкага і Пінскага гарвыканкамаў у бліжэйшы час падабраць памяшканні для размяшчэння ў іх падобных цэнтраў і пачаць падрыхтоўчыя работы да іх адкрыцця.
Сяргей ЛАБАЕЎ, начальнік аддзела па наглядна-выканаўчай дзейнасці УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *