Сям’я не месца для насілля

Дамашняе насілле, на жаль, з’ява даволі распаўсюджаная. Прычым, сустракаецца не толькі ў неўладкаваных сем’ях (сёння ў нашым раёне 54 сям’і, 101 непаўналетні знаходзяцца ў сацыяльна небяс-печным становішчы), але і ў тых, дзе знешне, здавалася б, усё ў парадку. Канфліктную сітуацыю правакуе і злоўжыванне спіртнымі напіткамі. Ад сямейных тыранаў найчасцей церпяць жанчыны, дзеці, пажылыя людзі. Многія баяцца ці саромеюцца звярнуцца за дапамогай і падтрымкай, гадамі церпяць такое становішча.
У Ляхавіцкім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва працуе гарачая лінія (тэлефоны 2-17-93, 2-03-20), на якую можна паведаміць пра факты сямейнай неўладкаванасці і насілля. Кансультацыю псіхолага можна атрымаць па тэлефоне 6-22-68 у будныя дні з 8 да 13 і з 14 да 17 гадзін.
Галіна ПІШЧ,
дырэктар Ляхавіцкага ТЦСАН.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *