Эканоміць дапаможа якасць

З-за недастатковасці ўласных запасаў паліўна-энергетычных рэсурсаў, рэспубліка вымушана купляць прыродны газ, нафту, вугаль. Гэта робіць эканоміку залежнай ад знешніх пастаўшчыкоў і зменлівасці цэн на энергарэсурсы. Асноўныя прыярытэты энергетычнай палітыкі і стратэгіі Беларусі вынікаюць з імкнення забяспечыць бяспеку энергазабеспячэння і зменшыць залежнасць ад імпарту энергіі.
Адной са стратэгічных задач развіцця эканомікі Беларусі з’яўляецца скарачэнне імпарту энерганосьбітаў. Рашэнне гэтай задачы магчыма за кошт актывізацыі прымянення альтэрнатыўных крыніц энергіі і мясцовых відаў паліва. Асваенне і эфектыўнае выкарыстанне мясцовых паліўна-энергетычных рэсурсаў будзе садзейнічаць павышэнню энергабяспекі рэспублікі.
Неабходна ўкараняць новыя тэхналогіі і мерапрыемствы па выкарыстанні мясцовых відаў паліва.
Так, выкарыстанне ў жыллёва-камунальным сектары мясцовых відаў паліва для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння рэалізоўваецца шляхам пераводу на поўнае або частковае выкарыстанне мясцовых відаў паліва кацельных установак.
У адпаведнасці з даручэннем старшыні КДК Рэспублікі Беларусь, Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці ажыццяўляе кантроль за пераводам у 2016 годзе кацельных у сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі на мясцовыя віды паліва.
Зараз распаўсюджванне пры вытворчасці цеплавой і электрычнай энергіі атрымаў такі від паліва як паліўная шчэпка. Яна павінна адпавядаць тэхнічным умовам, якія распрацаваны і зацверджаны навукова-даследчым і праектным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам “БЕЛТЭІ”.
Нават такі паказчык як вільготнасць для паліўнай шчэпкі не больш за 40 працэнтаў істотна ўплывае на эфектыўнасць працэсаў гарэння і цеплаабмену ў энергагенерыруючых устаноўках. Выкарыстанне якаснай шчэпкі дазволіць знізіць сабекошт ацяплення і гарачага водазабеспячэння і сэканоміць для спажыўцоў данай прадукцыі сродкі.
Аднак у ходзе праведзеных праверак Камітэт дзяржкантролю Брэсцкай вобласці выявіў факты, калі пад маркай паліўнай шчэпкі рэалізуецца прадукцыя, якая не адпавядае патрабаванням ТУ. Выкарыстанне такой шчэпкі прыводзіць да змяншэння ККД цеплагенерыруючага абсталявання, яго эфектыўнасці і павелічэння затрат на яго эксплуатацыю.
Так, у ходзе кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў устаноўлена, што адно з прадпрыемстваў ЖКГ вобласці заключыла дагавор з ТАА “К” і ЗТАА “Л” на закупку паліўнай шчэпкі. Пад маркай паліўнай шчэпкі на адрас прадпрыемства былі рэалізаваны драўняныя адходы на суму 815,5 млн. руб., без дакументаў, якія пацвярджалі б адпаведнасць якасці прадукцыі патрабаванням ТУ.
Матэрыялы праверкі для прававой ацэнкі дзеянням адказных асоб камунальнага прадпрыемства, а таксама арганізацый-пастаўшчыкоў перададзены ў праваахоўныя органы.
КДК Брэсцкай вобласці

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *