Агонь нішчыць жывое

Выпальванне сухой травы – з’ява шкодная і небяспечная для ўсяго жывога. Цяжка і часам немагчыма падлічыць усе прамыя і ўскосныя страты яго наступстваў.  У большасці выпадкаў вінаватымі становяцца людскія абыякавасць і бескультур’е. Навука даказала шкоду выпальвання, але людзі ўсё роўна кожную вясну і восень імкнуцца знішчыць траву і смецце.

Глеба і раслінны покрыў ад агню бяднеюць. Карані ў пустазелля залягаюць так глыбока, што ён ім не страшны, а ў карысных раслін пупышкі, якія даюць парасткі, размешчаны на паверхні і пры выпальванні гінуць. Гінуць і яшчаркі, вужы, жабы, вожыкі, зайцы, гнёзды птушак, мільярды насякомых. Затое пад зямлёй цэлымі і жывымі застаюцца ворагі садоў і агародаў – драцянікі, каларадскія жукі і іх лічынкі. Ад такога «гаспадарання» на зямлі менш становіцца матылькоў, восаў, чмялёў – асноўных апыляльнікаў раслін.

У паветра выдзяляюцца шкодныя для здароўя таксічныя рэчывы, пагаршаецца экалагічная сітуацыя. Нагадаем, што выпальванне сухой расліннасці, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па лакалізацыі палаў на зямельных участках, якія знаходзяцца ва ўладанні, карыстанні або ва ўласнасці, цягне адміністрацыйны штраф да 50 БВ, а пры цяжкіх наступствах – крымінальную адказнасць.

Руслан ХІЛЬКО, дзяржінспектар Ганцавіцкай міжрайінспекцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *