Пайшоў бярозавік

На памяць прыходзяць класічныя радкі: яшчэ ў палях бялее снег… А час першага ўраджаю-2016 прыспеў – пайшоў бярозавік. І ў лясгасе гарачая пара, нарыхтоўкай соку займаюцца ўсе лясніцтвы, акрамя Навасёлкаўскага. Сёлетняе заданне – 700 тон бярозавіку, 600 з якіх плануецца па дамоўленасці з мясцовым кансервавым заводам паставіць для яго вытворчасці. Астатні будзе рада забраць вядомая гродзенская фірма «АВС». Пра гэта расказала інжынер па якасці ДЛГУ «Ляхавіцкі лясгас» Жанна Піваш. Яна ж нагадала і пра тое, што сокараспрацоўкі праводзяцца на строга вызначаных месцах з захаваннем абавязковай умовы: не нашкодзіць прыродзе. А гэта значыць, што дрэва павінна быць не маладзей за 55 гадоў.

Аматарам бярозавіку варта напомніць: каб не стаць парушальнікамі прыродаахоўнага заканадаўства, для нарыхтоўкі соку ім трэба звяртацца ў лясгас ці ў лясніцтвы, і ўсе пытанні будуць адразу вырашаны: заплаці пэўную, зусім невялікую суму і пералівай гатовы сок у свой посуд.

…Пайшоў бярозавік. Вясна бярэцца ў сілу. Хутка-хутка з’явяцца першацветы, зазелянеюць дрэвы. А пакуль лапінкі снегу ў лясах напамінаюць пра нядаўнюю зіму. Аднак, час збору першага ўраджаю пачаўся. Сярод нарыхтоўшчыкаў – і Анатолій Дамашэвіч з Ляхавіцкага лясніцтва (на здымку).

Вольга СВЯТЛОВА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “Пайшоў бярозавік

  • 23/03/2016 в 22:47
    Permalink

    Люблю гэту пару. Прырода прачынаецца і напаўняецца птушыным шчэбетам…
    Самы час зрабіць каштоўны запас гаючага соку. Зручна, што не трэба замарочвацца, дзе яго знайсці. Паехаў у лясгас і закупіў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *