Пашпарт ад палкоўніка міліцыі

Супрацоўнікі праваахоўных органаў частыя госці ў навучальных установах.
Гісторыя ўтварэння пашпартна-візавай службы, асноўныя задачы, якія выконваюць яе супрацоўнікі, неабходнасць захавання асабістай і маёмаснай бяспекі – пра гэта расказваў вучням і настаўнікам СШ № 2 начальнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Аляксандр Томашаў. Сустрэча адбылася напярэдадні вясновых канікулаў. Рабяты цікавіліся, у колькі гадоў атрымліваецца пашпарт, калі неабходна праводзіць яго замену, якая адказнасць прадугледжана за страту   дакумента ці яго пашкоджанне, як атрымаць дазвол на выезд за межы нашай краіны.
Аляксандр Томашаў уручыў пашпарты Рэспублікі Беларусь дзевяці юнакам і дзяўчатам, якім споўнілася 14 гадоў, а семярым актыўным, ініцыятыўным – членскія білеты БРСМ.
Юрый ДЗЯМІД, інспектар   аддзялення
па грамадзянстве   і міграцыі РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *