Адна паездка – два рэйсы

“Чаму за праезд на гарадскім аўтобусе ад прыпынку “Бальніца” да прыпынку “Малочны завод” даводзіцца двойчы купляць білет – пры пасадцы і на чыгуначным вакзале?” – пацікавіўся ў рэдакцыі ляхавічанін Аляксей Данільчык.
Гэтае пытанне мы адрасавалі кіраўніцтву ААТ “Аўтобусны парк г.Баранавічы”. Сітуацыю пракаменціраваў дырэктар прадпрыемства Уладзімір Пучко: “Згодна дзеючага раскладу руху аўтобусаў па маршруце №1 “Вакзал – бальніца”, прыпыначнага пункту пад назвай “Малочны завод” няма.
Адзіны кошт праезду па горадзе Ляхавічы, незалежна ад колькасці прыпыначных пунктаў у межах аднаго рэйса, складае 4 тысячы рублёў. Згодна п.2 Правілаў аўтамабільных перавозак пасажыраў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 972 ад 30 чэрвеня 2008 года, “рэйс – адна паездка транспартнага сродку ад пачатковага да канечнага пункта маршруту ў прамым ці адваротным накірунку.
У даным выпадку пасажыр ажыццяўляе паездку ў аўтобусе па двух рэйсах: “Бальніца – вакзал” і “Вакзал – бальніца”, адпаведна аплата за праезд павінна рабіцца двойчы”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *