Рэха вайны

Даўно адгрымелі баі Вялікай Айчыннай, зараслі травой франтавыя акопы, але вайна часам нагадвае пра сябе страшнымі знаходкамі.19 сакавіка днём у цэнтр аператыўнага кіравання РАНС паступіла паведамленне ад жыхара Лабузоў: на палігоне цвёрдых бытавых адходаў знойдзены артылерыйскі снарад часоў вайны.
На месца выехалі прадстаўнікі РАНС і РАУС, якія да прыбыцця групы размініравання абмежавалі доступ людзей да месца небяспечнай знаходкі. Сапёры адной з баранавіцкіх воінскіх часцей вывезлі і знішчылі снарад.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Інфаграфіка  БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *