Падпісны чацвер. «Ляхавіцкі веснік» правёў дзень падпісчыка

Чарговы дзень падпісчыка, які адбыўся ў мінулы чацвер, паказаў: пастаянныя прыхільнікі “Ляхавіцкага весніка” па-ранейшаму застаюцца са сваёй раёнкай. Падпісваюцца на яе і з задавальненнем чытаюць, як адзначаюць многія, уважліва, ад першага да апошняга радка. Радуе, што разам з бацькамі, бабулямі і дзядулямі яе палюбілі дзеці і ўнукі.
Ляхавічанка Галіна Цімашкевіч з задавальненнем аформіла падпісны абанемент на другі квартал і атрымала ў дадатак падарунак.
– У нашай сям’і “Ляхавіцкі веснік” на асаблівым месцы, любяць і чытаюць усе. Я пра раённыя і рэспубліканскія навіны даведваюся з газеты. А колькі тут цікавых парад. Мужу ўвогуле ўсё падабаецца, ён гаворыць, што без раёнкі жыць не можа.
Такога ж меркавання прытрымліваюцца Людміла Чарнамаз, Лілія Ціхонка і многія, хто аформіў падпіску не толькі ў чацвер, але і раней. Хто не паспеў – паспяшайцеся: падпіска на “ЛВ” доўжыцца да 31 сакавіка ўключна.

Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *