За пакупкамі на ляхавіцкі рынак

Нездарма выязное пасяджэнне праўлення аблспажыўсаюза было арганізавана ў Ляхавічах. Іменна нашы работнікі гандлю сталі “аўтарамі” ідэі добраўпарадкавання тэрыторыі рынку: знайшлі агульную мову з прадпрымальнікамі, якія тут працуюць, і пры іх значнай фінансавай падтрымцы вырашалі праблему. Так з’явіліся на рынку ралеты, якія замянілі ранейшыя палаткі, сістэматызаваны гандлёвыя рады, выдзелены месцы для продажу пэўных тавараў. Па сутнасці, пад кіраўніцтвам райпо, прадпрымальнікі палепшылі свае ж умовы работы, а ў цэлым гэта стварыла малюнак цывілізаванага рынку і, зразумела, тут стала больш прыемна і зручна рабіць пакупкі гараджанам і гасцям райцэнтра. Да таго ж, упарадкаваны рынак стаў добра ўпісвацца ў агульную структуру горада.
Рынак забяспечаны ўсёй неабходнай інфармацыяй для пакупнікоў, ёсць план размяшчэння ралетаў і павільёнаў, пад кантролем і захоўваюцца ўсе санітарныя нормы і патрабаванні.
Удзельнікі выязнога пасяджэння, якое праходзіла пад кіраўніцтвам старшыні аблспажыўсаюза Алега Несцерука, прызналі перспектыўнай і высокаэфектыўнай мадэль уладкавання ляхавіцкага рынку, і яна будзе рэкамендавана для пераймання іншым райпо вобласці.
Аліна ЛАПІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *