Красавік пакліча на суботнік

Рэспубліканскі суботнік у Беларусі пройдзе    23 красавіка. Дата вызначана пастановай   Савета Міністраў ад 18.03.2016 г. № 214.

Рэкамендуецца правесці рэспубліканскі суботнік на рабочых месцах або добраўпарадкаваць і прывесці ў належны стан гісторыка-культурныя каштоўнасці, пахаванні часоў Вялікай Айчыннай
вайны, тэрыторыі населеных пунктаў, падрыхтаваць дзіцячыя аздараўленчыя і спартыўна-аздараўленчыя лагеры да лета.
Грашовыя сродкі, заробленыя на суботніку, накіроўваюцца на рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, развіццё і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтраў для дзяцей, якія пацярпелі ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона. Грашовыя сродкі, што застаюцца ў распараджэнні Брэсцкага аблвыканкама, накіроўваюцца таксама на будаўніцтва маладзёжнага патрыятычнага цэнтра ў Брэсцкай вобласці, а пералічаныя Міністэрству фінансаў будуць накіраваны для праектавання і будаўніцтва Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы.
БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *