Не паліць!

На працягу гэтага тыдня выратавальнікі РАНС ліквідавалі 5 узгаранняў сухой расліннасці.

Каб не дапусціць палаў, папярэдзіць страты ад іх, штодзённа работнікі аддзела праводзяць рэйды па населеных пунктах раёна, нагадваюць пра недапушчэнне выпальвання сухой расліннасці, а таксама пра неабходнасць выканання правілаў пажарнай бяспекі. У ходзе рэйдаў за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры развядзенні кастроў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 5 грамадзян, у асноўным тых, хто пакінуў кастры без нагляду.

Нагадаю, што выпальванне сухой расліннасці, травы на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі выпальвання на зямельных участках цягне, накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 40 БВ.

Парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры развядзенні кастроў цягне накладанне адміністрацыйнага спагнання да 30 БВ.

У выпадку ўзнікнення пажару званіце па тэлефоне 101 або 112.

Аляксей КЛЕТАНІЦА,  інспектар РАНС.

One thought on “Не паліць!

  • 06/04/2016 в 14:04
    Permalink

    Почти каждый день читаем неутешительные сводки о последствиях сжигания травы, а людей ничего не останавливает.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *