Афіцыйна

Колькі будзе каштаваць “квадрат”?

Ніякіх змяненняў па заключаных раней дагаворах на будаўніцтва жылля ў першым паўгоддзі не будзе. Аб гэтым заявіў 27 мая на сумесным пасяджэнні палат Нацыянальнага сходу міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Анатоль Нічкасаў.

Закранаючы далейшыя прагнозы, Анатоль Нічкасаў адзначыў: «Крэдытныя рэсурсы абмежаваны, яны распісаны, дагаворы з банкамі і вытворцамі работ заключаны. З аблвыканкамамі ў нас жорсткая дамоўленасць: першае паўгоддзе — ніякіх змяненняў. Мы поўнасцю ўводзім тое жыллё, якое запланавалі, з запланаванымі параметрамі кошту, каб людзі не пайшлі за дадатковымі крэдытнымі рэсурсамі».

Паводле слоў міністра, у другім паўгоддзі ўзмоцніцца ўплыў змянення курсу беларускага рубля адносна замежных валют на сабекошт выпускаемых будматэрыялаў. «Таму для змякчэння гэтага ўплыву мы распрацавалі меры, якія далі б нам магчымасць выбраць крэдытныя рэсурсы бягучага года, прадугледжаныя Беларусбанкам, Белаграпрамбанкам і іншымі банкамі, якія фінансуюць жыллёвую праграму, такім чынам, каб у другім паўгоддзі забяспечыць той увод, што запланаваны для грамадзян, якія заключылі дагаворы, і спакойна пабудаваць гэта жыллё», — растлумачыў міністр архітэктуры і будаўніцтва. Такім чынам, усе грамадзяне, якія атрымалі крэдытныя рэсурсы і заключылі дагаворы на будаўніцтва жылля, увод якога намечаны на 2011 год, жыллём будуць забяспечаны.

БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *