«Рэквіем па мары»

Праблема  алкагалізму, курэння, наркаманіі, на жаль, па-ранейшаму застаецца актуальнай, а гэтыя шкодныя звычкі ўсё больш распаўсюджваюцца. Пад іх уздзеянне трапляюць школьнікі, якія ўпершыню спрабуюць выкурыць цыгарэту-другую ці каштуюць “градусныя напоі”. Для  некаторых рабят – гэта спроба нечага новага, нязведанага, таго, што забараняюць дарослыя.  Непрыкметна чалавека  “засмоктвае”, і першая спроба паступова і даволі хутка перарастае ў звычку. А, як вядома, вызваліцца з абдымкаў тытуню, алкаголю і наркотыкаў надзвычай цяжка.  Таму з гэтымі шкоднымі для здароўя звычкамі неабходна  змагацца ўсімі магчымымі сродкамі.

Творчая група сацыяльнага тэатра “Адлюстраванне”, што дзейнічае ў гімназіі, не змагла застацца ў баку ад гэтай глабальнай сацыяльнай праблемы, быў пастаўлены спектакль пад назвай “Рэквіем па мары” ці “Абмежаванае ў сваёй свабодзе жыццё”. Галоўная задача спектакля – паказаць жыццё  звычайных людзей, якія вучацца, працуюць, мараць, кахаюць, спадзяюцца… Але толькі адзін няправільны крок – і ўсё рушыцца, белае надзвычай хутка ператвараецца ў чорнае. Здавалася б, нічога такога чалавек не зрабіў, проста пачуў смак у наркотыках, цыгарэце ці алкаголі. Ахвяры гэтых звычак не жывуць, а існуюць, з кожным днём з чалавека ператвараюцца ў істоту – і гэта суровая праўда…  Мы паказалі барацьбу дабра і зла.

Да прэм’еры былі 4 месяцы напісання сцэнарыя,  шматлікія рэпетыцыі, падрыхтоўкі дэкарацый і рэквізіту.  А колькі было спрэчак! Але ў выніку ўсё атрымалася, і ў многім дзякуючы нашаму кіраўніку Марыі Зубрылавай. Юныя аматары-тэатралы Жанна Гвоздзь,  Аляксандра Кавалеўская, Таццяна Магала, Марта Кудзіна, Анастасія Бецька, Наталля Калоша, Алёна Ушко, Аліна Гатоўчыц, Дар’я Морская, Ганна Петравец,  Вольга Міклашэвіч, Юлія Дарахлевіч і Дар’я Тумаш вельмі хваляваліся, каб усё атрымалася.

Прэм’ера адбылася яшчэ ў сакавіку, канешне ж, у нашай роднай гімназіі

Пасля прагляду спектакля было бачна, што і рабяты, і настаўнікі асэнсавалі ўбачанае, абменьваліся думкамі. Нам,  артыстам-аматарам, было вельмі прыемна  чуць добрыя водгукі наконт выступлення.  Самадзейныя артысты гатовы выступіць  з пастаноўкай у іншых навучальных установах Ляхавіччыны. Запрашайце!

Ганна РОГАЎЦАВА,

выпускніца гімназіі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *