Батарэі астылі

Амаль летняе надвор’е, якое ўсталявалася на гэтым тыдні, паспрыяла больш ранняму, чым звычайна, завяршэнню ацяпляльнага сезона.
З 5 красавіка батарэі астылі ў адміністрацыйных будынках і жылых дамах. Як расказала начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Ірына Грынялевіч, у апошнюю чаргу ацяпленне адключаць у школах, дзіцячых садках, установах аховы здароўя.
Рашэнне аб спыненні падачы цяпла ў кватэры прымаецца, калі тэмпература паветра на працягу трох дзён складае звыш плюс 8 градусаў. У выпадку пахаладання камунальнікі зноў падагрэюць батарэі.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *