Адпачынак за кошт дзяржавы

Прыйшло лета, а разам з ім прыемныя, але ўсё ж клопаты пра адпачынак. Набываючы іншы раз пуцёўку, не ўсе ведаюць, што дзеці ва ўзросце 6-18 гадоў могуць адпачыць за кошт дзяржавы. Гэта дзеці, чые бацькі працуюць, дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці-інваліды, у тым ліку якія пастаянна пражываюць у дамах-інтэрнатах, дзеці непрацуючых пенсіянераў і інвалідаў І і ІІ груп, а таксама дзеці беспрацоўных, бацькі якіх зарэгістраваны ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

У раёне самым папулярным месцам адпачынку дзяцей з’яўляецца лагер “Чайка”—добраўпарадкаваны, размешчаны ў маляўнічым месцы, ён вельмі падабаецца рабятам. Аплата за пуцёўкі ў гэтую дзіцячую ўстанову складаецца з дзярждатацый у суме 310 тысяч рублёў, аплаты прадпрыемства, бацькоўскай даплаты не менш як 10 працэнтаў поўнага кошту пуцёўкі. Бацькоўская даплата ўносіцца ў касу па месцы работы аднаго з бацькоў, аплата за пуцёўкі для дзяцей, бацькі якіх з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі або беспрацоўнымі, пералічваецца на рахунак лагера з указаннем віду плацяжу. Бясплатныя пуцёўкі маюць права атрымаць дзеці-інваліды, дзеці-сіроты і тыя, хто застаўся без апекі бацькоў, дзеці непрацуючых пенсіянераў і інвалідаў I і II груп.

Знаходжанне дзяцей у санаторна-курортных арганізацыях на працягу каляндарнага года не ўплывае на атрыманне пуцёўкі ў аздараўленчы лагер “Чайка”. Не больш, як 2 разы ў год, могуць атрымаць пуцёўкі ў лагер з кругласутачным знаходжаннем дзеці-сіроты, дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці, якія навучаюцца ў спецыяльных вучэбна-спартыўных установах, а так-сама дзеці з мнагадзетных і няпоўных сем’яў і дзеці непрацуючых пенсіянераў.

Бывае, што бацькі не ведаюць, куды звярнуцца за набыццём пуцёўкі для адпачынку дзіцяці. У лагер з кругласутачным знаходжаннем іх можна набыць па месцы работы, службы аднаго з бацькоў на падставе рашэння камісіі па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні; у аддзеле адукацыі райвыканкама – для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, дзяцей-інвалідаў; у аддзеле аздараўлення – для дзяцей ІП, непрацуючых пенсіянераў, інвалідаў, беспрацоўных, якія зарэгістраваны ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

Для выдзялення пуцёўкі ў лагер з кругласутачным знаходжаннем бацькі падаюць пісьмовую заяву ў арганізацыю з прыкладаннем копіі пасведчання аб нараджэнні дзіцяці, даведкі аб тым, што сёлета пуцёўка  не выдавалася нікому з бацькоў (пачынаючы з другой змены).

Ніна ПЛЕСКАЦЭВІЧ,

галоўны спецыяліст

па аздараўленні

і санаторна-курортным  лячэнні

насельніцтва раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *