Бяспечны дом для бабулі і дзядулі

Пажылыя людзі, на жаль, нярэдка становяцца ахвярамі правапарушэнняў і злачынстваў, у тым ліку махлярстваў, крадзяжоў. Каб засцерагчы сябе ад злачынных замахаў, неабходна выконваць правілы бяспечных паводзін: не варта пускаць у дом, на падворак прыватнага домаўладання незнаёмых грамадзян. Калі прадстаўляюцца супрацоўнікамі міліцыі, ЖКГ, пошты, сацыяльнай службы, лепш патэлефанаваць у адпаведную арганізацыю і ўдакладніць, ці ёсць такія супрацоўнікі. Выходзячы з дому, трэба замыкаць дзверы, зачыняць вокны і форткі, не пакідаць ключ пад дыванком каля дзвярэй, у паштовай скрынкі, на падаконніку і г. д. Усе гэтыя схованкі добра вядомы злачынцам.

Калі згублены адзін з ключоў, неабходна замяніць замок на новы. Не давярайце тым, хто па-за ўстаноўленым парадкам, па нізкіх цэнах прапануе набыць тавары, аказаць паслугі. У выпадку ўчынення якіх-небудзь супрацьпраўных дзеянняў у адносінах пажылых людзей неадкладна паведамляйце ў органы ўнутраных спраў па тэл. 102 або свайму ўчастковаму інспектару міліцыі.

Супрацоўнікі аператыўна-дзяжурных службаў (102) пры паступленні кожнага такога паведамлення па месцы жыхарства пенсіянера накіроўваюць нарад міліцыі для праверкі візіцёраў.

Ні ў якім выпадку не трэба ўступаць ні ў якія здзелкі з незнаёмымі людзьмі, у тым ліку па абмене грашовых сродкаў на новыя банкноты. Памятайце, што дэнамінацыя будзе праводзіцца ў краіне толькі з 1 ліпеня 2016 года.

Аляксандр БУРБІЦКІ,

першы намеснік начальніка РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *