Радасць у множным ліку

Калі ўсё пойдзе па будаўнічым графіку, то ўжо сёлета 40 шчасліўчыкаў-землякоў стануць уладальнікамі чаканых кватэр у новым доме па вуліцы Інтэрнацыянальнай нашага райцэнтра. Усяго 8 месяцаў адводзіцца для ўзвядзення – са студзеня па жнівень. Заказчыкам аб’екта з’яўляецца УКБ г. Баранавічы, праектнай арганізацыяй – Баранавіцкі філіял «Брэстпраекта». На ўзвядзенні дома, які будуецца па дзяржзаказе, шчыруюць работнікі ПМК-13.

Каштарысны кошт аб’екта 18,1 млрд. рублёў. На паўсядзённым кантролі – якасць і тэрміны работ. Асаблівае стаўленне павінна быць, як і належыць, да захавання патрабаванняў аховы працы.  Сярод тых, хто стараецца наблізіць наваселле землякоў, якія атрымаюць тут кватэры, і муляр Яўгеній Васілько (на здымку). Ён і яго таварышы працуюць на аб’екце ўвесь светлавы дзень. Адначасова тут выконваюць сваю справу аддзелачнікі, сантэхнікі, электрыкі.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *