Дзень для вялікіх спраў. 23 красавіка — рэспубліканскі суботнік

Красавіцкія суботнікі – даўняя і ад гэтага не менш актуальная сёння добрая традыцыя. Талакою робіцца тое, на што складана замахнуцца аднаму чалавеку ці асобнай арганізацыі. А разам – любыя справы пад сілу!

23 красавіка па ўсёй краіне пройдзе рэспубліканскі суботнік. У гэты ж дзень нашы землякі выйдуць і на раённы. Будзем працаваць на сваіх рабочых месцах, добраўпарадкаваць месцы баявой і воінскай славы, наводзіць чысціню ў дварах і на вуліцах горада, аграгарадкоў, вёсак. А хтосьці пастараецца дзеля зручнага летняга адпачынку хлопчыкаў і дзяўчынак – будзе рыхтаваць да хуткага адкрыцця сезона аздараўленчыя і спартыўна-аздараўленчыя лагеры, у тым ліку “Чайку”. Самымі значнымі аб’ектамі прыкладання агульных намаганняў на Ляхавіччыне стануць былая сядзіба Рэйтанаў у Грушаўцы, паркі ў Рэпіхаве і Каранеўшчыне.

А грошы, заробленыя на суботніку, пойдуць зноў на важныя справы: аднаўленне і падтрыманне ў парадку абеліскаў, рэстаўрацыю помнікаў гісторыі і культуры, умацаванне матэрыяльнай базы ўстаноў адукацыі, спорту, культуры, аховы здароўя.

23 красавіка – дзень для вялікіх спраў.

One thought on “Дзень для вялікіх спраў. 23 красавіка — рэспубліканскі суботнік

  • 19/04/2016 в 22:44
    Permalink

    Главное в субботнике — непосредственная работа каждого. Всей семьёй всегда участвуем в общем деле по наведению порядка. Люблю потом пройтись по городу, полюбоваться чистотой и уютом.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *