Суботні настрой. Паважаныя жыхары Брэстчыны!

23 красавіка 2016 года ва ўсіх кутках краіны праходзіць рэспубліканскі суботнік.
Па традыцыі ў гэты дзень працоўныя калектывы, грамадскасць, прадстаўнікі органаў улады, моладзь і ўсе нераўнадушныя грама-дзяне працуюць на грамадска-значных аб’ектах, наводзяць парадак на сваіх вытворчых участках, каля дамоў, у дварах і пад’ездах.
Давайце далучымся да гэтай акцыі і аб’яднаем намаганні ў імкненні зрабіць наш родны край больш чыстым, прыгожым і ўтульным!
Аргкамітэт.

Арганізацыі, установы і прадпрыемствы, калектывы якіх удзельнічаюць у суботніку, заробленыя грашовыя сродкі ў добраахвотным парадку пералічваюць на рахунак раённага выканаўчага камітэта: р/р 3641607910062 у ЦБП 117 г. Ляхавічы, філіял 802 ААТ АББ «Беларусбанк» г. Баранавічы, МФА 150501245, УНП 200058350.

Грошы, заробленыя на суботніку, будуць накіраваны на добраўпарадкаванне месцаў баявой і воінскай славы, рамонт і рэстаўрацыю гісторыка-культурных помнікаў, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі, культуры, аховы здароўя і на іншыя важныя мэты, у тым ліку – на будаўніцтва маладзёжнага патрыятычнага цэнтра ў Брэсцкай крэпасці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *