Да Матронушкі

Гэтымі красавіцкімі днямі ляхавічане зноў маюць магчымасць пакланіцца мошчам святой блажэннай Матроны Маскоўскай, звярнуцца да яе з просьбай аб вылячэнні ад хвароб, захаванні сям’і, дапамозе ў выхаванні дзяцей. Матронушка, як ласкава называюць яе вернікі, лічыцца заступніцай цяжарных жанчын і дзяцей.
Благачынны цэркваў Ляхавіцкай акругі Георгій Жытко падкрэсліў, што магчымасць пакланіцца святым мошчам увасобілася ў жыццё дзякуючы шматгадоваму супрацоўніцтву праваслаўнай царквы і ўлады.
З усёй Ляхавіччыны і нават з іншых раёнаў едуць вернікі, і не толькі праваслаўныя, каб дакрануцца да каўчэга з часціцай мошчаў. Ён, дарэчы, будзе знаходзіцца ў Крыжаўзвіжанскай царкве ў Ляхавічах да вечара 24 красавіка.
Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *