Своечасова, А ЛЕПШ – датэрмінова

Інспекцыя МПЗ Рэспублікі Беларусь па Ляхавіцкім раёне завяршыла работу па налічэнні зямельнага падатку з фізічных асоб, якім выдзелены ўчасткі ў валоданне, карыстанне або ва ўласнасць, і падатку на нерухомасць фізічным асобам у адносінах аб’ектаў нерухомасці, якія ім належаць. Інфармацыя пра сумы зямельнага падатку і падатку на нерухомасць утрымліваецца ва уведамленнях, што ўручаюцца жыхарам горада і сельскай мясцовасці.

Гэтыя плацяжы залічваюцца ў адпаведныя мясцовыя бюджэты і накіроўваюцца на добраўпарадкаванне населеных пунктаў, развіццё жыллёва-камунальных паслуг, фінансаванне сацыяльных праграм, ахову здароўя, адукацыю, транспарт, праваахоўную дзейнасць.

Устаноўлены заканадаўствам тэрмін уплаты падатку на нерухомасць і плацяжоў за зямлю фізічнымі асобамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, – не пазней за 15 лістапада.

Падатковая інспекцыя просіць усіх грамадзян – плацельшчыкаў падаткаў – праявіць грамадзянскую свядомасць і датэрмінова выканаць свае падатковыя абавязацельствы перад бюджэтам. Унесці плацяжы можна ва ўсіх аддзяленнях банка, паштовай сувязі, у інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі  Беларусь па Ляхавіцкім раёне, у сельвыканкамах па месцы знаходжання зямельнага ўчастка або аб’екта нерухомасці. Для таго, каб зрабіць плацёж праз інфакіёск, дастаткова ведаць свой уліковы нумар плацельшчыка (УНП), што ўказаны ў падатковым уведамленні ад падатковага органа.

Нагадваем таксама, што за несвоечасовую ўплату маёмасных падаткаў (у тым ліку і арэнднай платы) плацельшчык прыцягваецца да адказнасці ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Інфармацыю аб парадку налічэння і прадастаўлення льгот па маёмасных падатках можна атрымаць у інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Ляхавіцкім раёне, тэл.  2-34-86.

Андрэй ТУПІК,
начальнік аддзела інспекцыі МПЗ па Ляхавіцкім раёне

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *