Сабраць і захаваць

“Усё, што вырашчана – убраць і захаваць”, – дэвіз уборачнай кампаніі. Гарачыня і агонь – небяспечнае спалучэнне. Дастаткова адной іскры – і быць бядзе. Так, з-за капрызаў надвор’я страты ўраджаю непазбежныя, але яны зу-  сім недапушчальныя па прычыне  абыякавасці людзей.  Але менавіта яна і становіцца прычынай пажараў, якія знішчаюць тэхніку, кармы, зерне, сельскагаспадарчыя пабудовы.

Вопыт мінулых гадоў паказвае, што ў тых прадпрыемствах, дзе кіраўнікі і спецыялісты надаюць належную ўвагу пажарнай бяспецы,  “чырвонаму пеўню” не месца.

Па папярэджанні разгулу вогненнай стыхіі прымаецца нямала мер.  Акрамя жорсткага супрацьпажарнага рэжыму, аховы аб’ектаў,  значная роля надаецца і навучанню работнікаў, занятых на ўборцы, правілам пажарнай бяспекі, а таксама абсталяванню аб’ектаў маланкаахоўнымі прыстасаваннямі, пярвічнымі сродкамі пажаратушэння і многае іншае.

Згодна супрацьпажарных патрабаванняў, любы склад ці навес для захоўвання зерня павінен быць абсталяваны спецыяльным шчытом з вогнетушыцелем, вядром, рыдлёўкай, багром, скрыняй з пяском, бочкай з вадой, а выпускныя трубы рухавікоў трактароў, аўтамабіляў і камбайнаў — спраўнымі іскрагасільнікамі. Ва ўсіх месцах, дзе вядзецца ўборка, неабходна арганізаваць дзяжурства пажарнай ці прыстасаванай да пажаратушэння тэхнікі. Асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на стан паліўнай сістэмы, сістэмы змазкі і запальвання тэхнікі.

Агонь сваволіць там, дзе ўладараць безадказнасць, недысцыплінаванасць, ігнаруюцца элементарныя правілы пажарнай бяспекі. Ніколі не трэба забываць, што агонь  бязлітасны да абыякавых, таму папярэджанне пажараў – задача ўсіх і кожнага.

Генадзій БАРКОЎСКІ,
старшы інспектар дзяржпажнагляду

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *