Арыенцір – сацыяльны. ПРА ГЭТА ГАВАРЫЛАСЯ Ў ПАСЛАННІ ПРЭЗІДЭНТА

Надзвычай важна, што не будзе змяншацца памер пенсій і павялічвацца падаткі на прадпрыемствы і сацыяльныя выплаты працуючых у пенсійны фонд. Хаця нагрузка па выплаце пенсій немалая. Толькі сёлета за 3 месяцы на выплату пенсій і дапамог у нашым раёне з фонду сацыяльнай абароны насельніцтва зрасходавана 73,1 мільярда рублёў.
Не застаюцца без увагі дзяржавы ні дзеці, ні моладзь, ні маладыя сем’і, ні ветэраны, ні людзі з абмежаванымі магчымасцямі. У нашым раёне шосты год аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў аказвае садзейнічанне ў сацыяльна-бытавой, працоўнай і псіхалагічнай рэабілітацыі людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Запатрабаваны ў адзінокіх і адзінока пражываючых і адкрыты мінулым летам дом сумеснага пражывання пажылых людзей у Ганчарах.
Многае бярэ на сябе дзяржава. Не шкадуюць ні фізічных сіл, ні душэўнага цяпла сацыяльныя работнікі. Але важна, каб неслі адказнасць за стан сваіх адзінока пражываючых састарэлых бацькоў іх дзеці і ўнукі.
Святлана СМАРШЧОК,
загадчыца сектара пенсій і дапамог   упраўлення па працы, занятасці   і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *