Родам з раёнкі. 5 мая — Дзень друку

Сябры мае, раённыя газетчыкі!
Пасаду вашу лічаць радавой.
А я лічу, што вы – жыцця разведчыкі
На самай што ні ёсць перадавой!

Радкі мазыраніна Уладзіміра Отчыка і пра вас, рэдактар Іосіф Карпыза, бухгалтар Галіна Шадура, літаратурны рэдактар Лілія Гілеп, спецыяліст па рэкламе Ала Бурвель, загадчык сельгасаддзела Фёдар Лапанік, старшы карэктар Ларыса Панфіла. І няхай гэтыя пасады з вашага «даадпачыначнага» жыцця, у біяграфіі раёнкі яны назаўсёды. Як і газета – у вашых лёсах і сэрцах. Пра што сведчыць і гэты фотаздымак, зроблены падчас сустрэчы ў рэдакцыі «ЛВ». Сябры мае, раённыя газетчыкі, будзьце здаровымі, трывалымі, заставайцеся нераўнадушнымі і актыўнымі. Ваша праца і праца многіх іншых нашых калег занатавана на старонках любімай раёнкі.
Вольга БАРАДЗІНА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *