Святочнае запрашэнне

Дарагія землякі!
Запрашаем вас на святочныя мерапрыемствы з нагоды дзяржаўных святаў Рэспублікі Беларусь.
8 мая ў 10.00 на плошчы Леніна адбудзецца ўрачыстая цырымонія “Квітней, Беларусь!”, прысвечаная Дню Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь.
У гэты ж дзень у 11.30 кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі грамадскасці і дэлегацыі працоўных калектываў ускладуць вянкі памяці да Кургана Славы.
9 мая ў Ляхавічах:
12.00 – урачыстае шэсце ад стадыёна “Колас” да плошчы Перамогі;
12.20 – мітынг-рэквіем на плошчы Перамогі “Паклон табе, Вялікая Перамога!”.
Стадыён “Колас”:
13.40 – тэатралізаваны канцэрт “Пра мінулае памяць захаваем…”;
16.00 – 19.00 – канцэрт мастацкай самадзейнасці калектываў раёна “Песня далёкая і блізкая”;
20.00 – 24.00 – танцавальная праграма.
На працягу дня на стадыёне працуюць гандлёвыя рады.
Аргкамітэт.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *