Максімум эканомікі. Пра гэта гаварылася ў Пасланні Прэзідэнта

Агульнавядома, што эканоміка – базіс, на аснове якой можна кіраваць палітыкай, развіваць “сацыялку”, перамагаць у спорце, рухаць навуку і мастацтва. Рухаць жа саму эканоміку можа толькі сучасная вытворчасць, здольная вырабіць тавар максімальна нядорага і прадаць яго з максімальнай для сябе выгадай. Зніжэнне сабекошту, мінімум, на 25 працэнтаў? Так, большасць нашых вытворчасцяў з’яўляецца істотна больш рэсурсаёмістай, чым аналагічныя замежныя прадпрыемствы. Якасць? Канешне, “зачапіць” пакупніка сёння можна таварам не проста добрай – супервыдатнай якасці. Інвестыцыі? Безумоўна, аднак, не на бягучыя расходы, а ў інавацыі. Экспарт? У ім сутнасць экспартаарыентаванай эканомікі.
Гавару аб гэтым не абстрактна-аддалена, а ў стасунку з родным прадпрыемствам. І хоць з увядзеннем у строй новага льноперапрацоўчага цэха ў нас з’явіліся новыя гарызонты якасці, новыя рынкі, зменшыліся вытворчыя выдаткі, рухацца ў названых накірунках яшчэ ёсць куды.
Нядаўна адсеяліся, пачынаюцца работы па доглядзе пасеваў. Выключна важны момант: іменна ў полі пачынаецца і колькасць, і якасць, і эфектыўнасць работы нашага прадпрыемства.
Дзмітрый СКАКУН,
дырэктар ААТ   “Ляхавіцкі льнозавод”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *