Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны

Чужы манітор

У адзін з красавіцкіх вечароў  вадзіцель фуры, які следаваў у Расійскую  Федэрацыю,  спыніўся  на адпачынак на тэрыторыі Ганчароўскай аўтазаправачнай станцыі. Раніцай убачыў, што ў аўтацягніку пашкоджаны пламбіровачны трос. Пры аглядзе груза (фура была запоўнена вадкакрышталічнымі маніторамі) выяўлена, што была спроба выкрасці яго з прычэпа аўтамабіля.  Злачынца паспеў пашкодзіць упакоўку адной  з каробак, але выцягнуць манітор не змог. Раённы аддзел  Следчага  камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па факце замаху на крадзёж маёмасці.

Незаконнае паляванне

Напрыканцы красавіка ў міліцыю паступіла паведамленне ад супрацоўніка дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету аб затрыманні ў вёсцы Заполле мясцовага жыхара, які незаконна ў лесе здабыў казулю.  У яго канфіскавана незарэгістраваная зброя, туша жывёлы і аўтамабіль, на якім яна перавозілася. Шкода, нанесеная навакольнаму асяроддзю, ацэнена ў памеры больш за 25 мільёнаў рублёў.   Гора-паляўнічы  заключаны  пад варту. За незаконнае паляванне  браканьеру  пагражае зняволенне тэрмінам да трох гадоў. Крымінальную справу расследуе РАСК.

Паквапіўся на памяць…

У міліцыю звярнулася брастаўчанка, якая расказала, што з дому на хутары ля вёскі Бенькаўцы зніклі ўзнагароды яе бацькі – ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, які памёр  некалькі гадоў назад. Прапажу ордэна і шматлікіх  медалёў жанчына выявіла, калі прыехала сюды напрыканцы красавіка. РАСК узбудзіў крымінальную справу, ідзе расследаванне.

Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ,

намеснік начальніка РАСК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *