Вывучаецца грамадскае меркаванне

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. № 154-З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаванні Рэспублікі Беларусь» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 студзеня 2012 года (далей – Закон) і з Палажэннем аб парадку ўліку меркавання грамадзян і мясцовых Саветаў дэпутатаў пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2012 г.
№ 623 «Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь», Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт прадстаўляе паведамленне для азнаямлення і вывучэння меркаванняў і прапаноў грамадзян аб уключэнні зямельнага ўчастка плошчай 0,1752 га, размешчанага ў 1,6 км заходней в. Свяціца, у межы   в. Свяціца Крывошынскага сельсавета.
У адпаведнасці з арт. 17 Закона грамадзяне маюць права выказаць меркаванне па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання.
Меркаванні грамадзян па даным пытанні прымаюцца на працягу аднаго месяца з даты апублікавання паведамлення ў пісьмовай форме па адрасе: 225372, г. Ляхавічы, пл. Леніна, 3, Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку грамадзяніна, адраса месца жыхарства або работы і асабістым подпісам грамадзяніна, а таксама ў электроннай форме на адрас электроннай пошты: liazem@tut.by    з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку грамадзяніна, адраса месца жыхарства або работы, электроннага адраса.
Меркаванні грамадзян, накіраваныя з парушэннем формы і тэрмінаў, не разглядаюцца.
Ляхавіцкі раённы   выканаўчы камітэт.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *