Салют, Перамога! Шаноўныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, працаўнікі тылу! Дарагія землякі!

Прыміце шчырыя віншаванні з вялікім святам – Днём Перамогі!

З кожным годам усё далей ад нас падзеі той жудаснай вайны, але народны подзвіг не падуладны часу. Пераможны май 45-га назаўсёды застанецца сімвалам патрыятызму і мужнасці, гонару і славы, памяці і смутку.

Мы заўсёды будзем памятаць тых, хто ў баях ішоў насустрач смерці ў імя выратавання Радзімы; тых, хто сваёй гераічнай працай у тыле набліжаў перамогу; тых, хто ўзнімаў краіну з руінаў у пасляваенныя гады. Нізкі паклон і самая шчырая ўдзячнасць вам, пакаленне пераможцаў! Для нашчадкаў ваша самаадданае служэнне Айчыне – яркі прыклад стойкасці, узор мужнасці і гераізму.

Жадаем дарагім нашым ветэранам і ўсім жыхарам раёна моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчасця і радасці. Няхай прыгажэе наша родная зямля ад сённяшніх стваральных спраў беларускага народа, а неба над ёй заўсёды застаецца мірным.

Раённы выканаўчы камітэт.                                             Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *