Выпадковых тут няма

На пытанне, ці проста быць медсястрой, зададзенае напярэдадні Міжнароднага дня медыцынскай сястры галоўнай медсястры цэнтральнай райбальніцы Але Туркіной, яна адказала: ”І лёгка, і складана адначасова. Без прафесіяналізму, дабрыні і міласэрнасці нам ніяк нельга. Яшчэ – важна любіць справу, якой займаешся, не чарсцвець душой. Мае калегі менавіта такія, незалежна ад месца іх працы”.
На паліклінічным прыёме ва ўрача медсястра выпіша рэцэпт і зафіксуе ўсе рэкамендацыі. У прыёмным пакоі райбальніцы – уважліва апытае, вымерае ціск, даведаецца пра скаргі хворага і запоўніць медыцынскую картку. У аддзяленні – паставіць кропельніцы і ўколы, раздасць таблеткі, робіць усе ўрачэбныя назначэнні і ўважліва сочыць за выкананнем бальнічнага рэжыму. Медыкі аддзялення хуткай дапамогі – увогуле профі-ўніверсалы. Сястрычкі з фізіятэрапеўтычнага, лабаранткі з лабараторыі справу сваю ведаюць і выконваюць выдатна. Пра фельчараў ФАПаў размова асобная – яны на вёсцы галоўныя лекары.
Сакрэтамі майстэрства вопытныя калегі дзеляцца з навічкамі ў прафесіі. За кожным маладым спецыялістам у абавязковым парадку замацоўваецца настаўнік. Свой плён дае школа маладога спецыяліста, дзе без адрыву ад работы “вучацца” медсёстры, фельчары, лабаранты, якія працуюць першы год.
У ЦРБ 282 прадстаўнікі сярэдняга медыцынскага персаналу, 83 маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю. 103 – першую. Усе яны выбралі прафесію, якая не церпіць выпадковых людзей. У яе прыходзяць адказныя, адданыя сваёй справе цяпер не толькі медсёстры, але і медбраты.
Галіна КАНЬКО.

One thought on “Выпадковых тут няма

  • 09/05/2016 в 23:50
    Permalink

    Я очень благодарна нашим медицинским работникам, особенно Помазанскому Сергею Владимировичу, который как никто другой осмотрел меня и поставил правильный диагноз. Теперь я здорова и получаю от жизни только положительную энергию, столько сил, что готова переплыть всю Амазонку. Низкий вам поклон уважаемые медицинские работники!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *