Партнёрства ў імя будучыні. “Ляхавіцкі веснік” стаў лаўрэатам XII Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ “Залатая Ліцера” ў намінацыі “Лепшыя матэрыялы сацыяльнай тэматыкі” /фота/

Фота прадстаўлена газетай "Палеская праўда"

20-ы раз выстава “СМІ ў Беларусі” сабрала разам прадстаўнікоў нацыянальных тэлеканалаў, інфармацыйных агенцтваў, радыёстанцый, рэспубліканскіх і рэгіянальных друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, электронных СМІ, шматлікіх замежных калег-гасцей.

Урачыстае і маштабнае свята. Так коратка можна ахарактарызаваць адкрыццё юбілейнай выставы СМІ, якая сёлета ўпершыню разгарнулася ў павільёне Нацыянальнага выставачнага цэнтра “БелЭкспа” на праспекце Пераможцаў.

Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі зачытаў прывітанне Кіраўніка дзяржавы ўдзельнікам міжнароднай спецыялізаванай выставы і XI Беларускага міжнароднага медыяфоруму ”Партнёрства ў імя будучыні”, павіншаваў прысутных.

Міністр інфармацыі Лілія Ананіч адзначыла, што калі пачыналася выстава, у краіне было крыху больш за 800 перыядычных выданняў, не быў раскрыты патэнцыял нацыянальнага тэлебачання. Сёння зарэгістравана больш за 1500 выданняў, маецца нацыянальная інфармацыйная прастора, здольная вырашаць задачы суверэннай Беларусі. Па словах Ліліі Станіславаўны, зараз як ніколі вельмі запатрабавана сумленнае, праўдзівае, шчырае, пераканальнае і наступальнае журналісцкае слова.

Форум – падзея традыцыйная, знакавая і яскравая, сёлета праходзіць у юбілейныя даты 25-годдзя СНД, 20-годдзя саюзнага будаўніцтва.

У нацыянальным выставачным цэнтры з 11 па 14 мая гучалі песні, галасы вядомых вядучых радыё і тэлебачання. Тут суседнічалі павільёны розных па тэматыцы і па геаграфіі выданняў, якія ярка дэманстравалі свае напрацоўкі і дасягненні, здзіўлялі новымі камунікацыйнымі тэхналогіямі, ладзілі цікавыя конкурсы і прэзентацыі. Каля экспазіцыі ”СМІ Брэстчыны” шматлюдна: наведвальнікі выставы цікавіліся рэгіянальнай прэсай. Дастойна сярод раёнак выглядаў “ЛВ” – газета мае свой адметны стыль і прыгожа “размаўляе” на роднай мове.

11 мая былі агучаны імёны і ўзнагароджаны пераможцы XII Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ “Залатая Ліцера”. Творчае спаборніцтва – стымул для развіцця і руху наперад, пошуку новых ідэй і праектаў. Газета “Ляхавіцкі веснік” сёлета стала лаўрэатам галоўнага конкурсу друкаваных СМІ ў намінацыі “Лепшыя матэрыялы сацыяльнай тэматыкі” сярод рэдакцый раённых, гарадскіх, шматтыражных газет. Лаўрэат у гэтай намінацыі сярод рэспубліканскіх і абласных выданняў – наша абласная “Заря”. У сваіх намінацыях гэтага статуса ўдастоены “Наш край” (Баранавічы), “Івацэвіцкі веснік”, пераможцам конкурсу прызнана “Палеская праўда” (Пінскі раён) – за лепшыя матэрыялы па тэматыцы спорту і здаровага ладу жыцця. Віншуем калег з узнагародамі!

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота аўтара.



2 thoughts on “Партнёрства ў імя будучыні. “Ляхавіцкі веснік” стаў лаўрэатам XII Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ “Залатая Ліцера” ў намінацыі “Лепшыя матэрыялы сацыяльнай тэматыкі” /фота/

  • 17/05/2016 в 23:08
    Permalink

    Очень рад за коллектив газеты, искренне поздравляю. С завидной регурярностью собираете богатый урожай наград и побед. Очень рад за таких творческих земляков и главного редактора газеты, который ведёт «ЛВ» верным курсом.

  • 18/05/2016 в 11:38
    Permalink

    КАк всегда лучшие!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *