Пад увагай ДАІ

З 30 красавіка па 10 мая на тэрыторыі раёна праводзіліся масіраваныя адпрацоўкі рэспубліканскіх дарог. Падчас іх супрацоўнікі АДАІ РАУС выявілі 223 парушэнні ПДР. За кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап’янення затрыманы 3 вадзіцелі, за перавышэнне скорасных рэжымаў – 110, за парушэнне ПДР адміністрацыйныя пратаколы складзены на 15 пешаходаў, 8 з іх знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Затрыманы 9 вадзіцеляў, якія не мелі права кіравання транспартным сродкам.
У сувязі з павелічэннем транспартных патокаў па асноўных рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах АДАІ актывізуе работу па выяўленні парушэнняў правілаў дарожнага руху.
Асаблівая ўвага будзе надавацца недапушчэнню парушэнняў вадзіцелямі транспартных сродкаў устаноўленых скорасных рэжымаў, правіл абгону і манеўравання, а таксама выяўленню фактаў кіравання аўто ў стане алкагольнага ап’янення, асобамі, якія пазбаўлены права кіравання ці тымі, хто яго не мае.
Не застануцца без увагі пешаходы, веласіпедысты, возчыкі гужавога транспарту, не пазначаныя ў цёмны час сутак святлоадбівальнымі элементамі.
Мікалай ДЫЛЕЎСКІ,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *