ТВОРЧАСЦЬ НАШЫХ ЧЫТАЧОЎ

Шматпакутная зямля

Радзіма – беларуская зямля.
Ты зведала пакуты і трывогі.
Зняважанай і спаленай была,
Тапталі гонар твой не раз чужыя ногі.
Ды кожны раз, нібы вясновы сад,
Адрынуўшы зіму і ліхалецце,
Расой амыўшы боль і горыч страт,
Ты апраналася ў пяшчотны белы квецень.

Хай не кране твой лёс Хатыні звон,
Чарнобыля не трэба і разрухі.
Упэўнена, з вятрамі наўздагон
Змятай з зямлі сатлеўшы попел скрухі.
Святая, нескароная зямля!
Ты гонар наш, надзея і апора.
Рукою цвёрдаю ў працоўных мазалях
Нас уратуеш у будучым ад гора.

Людміла ЦІТКО, г. Ляхавічы

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *